Распрацоўка ўрока па тэме "Правапіс прыметнікаў з суфіксам -ск-"
План - канспект да ўрока, які дапаможа вучням засвоіць правілы вымаўлення і напісання адносных прыметнікаў, утвораных пры дапамозе суфікса-ск-.
Скачать:
| Вложение | Размер |
|---|---|
| 166.5 КБ |
Предварительный просмотр:
Урок па тэме : “Правапіс прыметнікаў з суфіксам –ск-“
Мэты: дапамагчы вучням засвоіць правілы вымаўлення і напісання адносных прыметнікаў, утвораных пры дапамозе суфікса-ск-, удасканальваць уменні ўстанаўліваць разрад прыметніка, утваральную аснову, канцавы зычны, тлумачыць умовы напісання суфікса-ск-, ужываць адносныя прыметнікі ў вусным і пісьмовым маўленні, стварыць умовы для развіцця назіральнасці, творчага ўяўлення, удасканалення ўмення свабодна выказваць свае думкі і абгрунтоўваць свой выбар; пашыраць слоўнікавы запас вучняў, спрыяць фарміраванню пачуцця прыгажосці роднага слова.
Тып урока: вывучэнне новага матэрыялу
Абсталяванне: карткі з заданнямі для групавой работы, камплект слайдаў па тэме, Беларуская мова: падруч. для 5 кл.агульнаадукац. шк. з бел. мовай навучання/ В.П.Красней, Я.М.Лаўрэль.-Мн., 2003.
Формы работы: работа ў групах, франтальнае апытванне, індывідуальныя заданні.
Ход урока:
Эпіграф:
Якая асалода- жыць,
Знаць вартасць кожнае хвіліны,
Тым, што адкрыта, даражыць,
І адкрываць за дзівам дзіва.
В.Вітка
1.Уступнае слова настаўніка.
Сённяшні наш урок мне б хацелася пачаць словамі В.Віткі.Як вы лічыце, з якой мэтай яны абраны эпіграфам да нашага сённяшняга ўрока?
Сапраўды, кожны чалавек павінен даражыць самым дарагім, што ў яго ёсць, а гэта, безумоўна, Жыццё. Але пражыць яго варта, напаўняючы глыбокім сэнсам існавання кожную гадзіну, хвіліну. І, безумоўна, адкрываючы для сябе штосьці новае: новае ў прыродзе, у людзях, у кнігах, на ўроках. Тады пра вас можна будзе сказаць радкамі верша А.Вярцінскага “Жыццё даецца, каб жыццё тварыць”: “Жыццё даецца, каб жыццё тварыць,Не марнаваць, не нішчыць, не бурыць, - Тварыць.”
2 .Паведамленне тэмы і мэты ўрока.
На сённяшнім уроку мы з вамі будзем, безумоўна, адкрываць “за дзівам дзіва” па тэме “Правапіс прыметнікаў з суфіксам –ск-“. І дапамагаць нам будуць вучні- мовазнаўцы, знатакі слова, карэктары, якія прысутнічаюць у кожнай з 3 груп. Менавіта дзякуючы вашым ведам і адказам мы зможам многае спасцігнуць на ўроку. Як вы думаеце, зыходзячы з тэмы ўрока, чаму мы павінны навучыцца, чым авалодаць?
Задачы ўрока:
1.Умець утвараць прыметнікі з суфіксам –ск-
2. Умець запісваць прыметнікі згодна з арфаграфічнымі нормамі беларускай мовы
3. Умець аналізаваць моўныя з’явы
3. Этап падрыхтоўкі вучняў да актыўнага і ўсвядомленага засваення ведаў.
Дзеля таго, каб падарожжа па старонках мудрасці было паспяховым, давайце ўзгадаем , што вам вядома пра прыметнік і яго разрады. Абапіраючыся на веды, атрыманыя на папярэдніх уроках, паспрабуем запоўніць дадзеную схему.
Праверка:
Абапіраючыся на веды , атрыманыя на папярэдніх уроках, выканайце наступнае заданне.
1.Знайдзіце ў радку чацвёртае “ лішняе” словазлучэнне, абгрунтуйце сваю думку.
1 група. Вузкі калідор, летні дзень, нарачанскі край, пясчаная дарога.
2 група.Гарачы дзень, залаты пярсцёнак, салодкі мёд, добры вучань.
3 група. Лісіная нара, сестрына хата, курыны грэбень, курыны почырк.
4. Засваенне новых ведаў і спосабаў дзейнасці.
Такім чынам, мы з вамі прыгадалі разрады прыметнікаў. Пры дапамозе суфікса –ск- утвараюцца адносныя і зрэдку прыналежныя прыметнікі.
(Выкарыстоўваюцца схемы па тэме “Правапіс прыметнікаў з суфіксам –ск . ( Апорную схему занатаваць у сшытак)
Заданне для мовазнаўцаў. Як вядома, мовазнаўцы фармулююць правілы граматыкі, арфаграфіі, пунктуацыі, якімі мы авалодваем на ўроках мовы. Я сёння вам прапаную самім пабыць у ролі такіх даведчаных людзей і на аснове табліцы сфармуляваць правіла пра ўтварэнне прыметнікаў з суфіксам –ск-. Зараз кожнай з груп прапануецца дадзеная схема ўтварэння прыметніка з суфіксам –ск-.
1 група
Спосаб словаўтварэння | Прыклад |
Аснова назоўніка на т, ц, ч, к +ск=цк | Брат+ск=брацкі Ткач+ск=ткацкі Мастак+ск=мастацкі Налібокі+ск=налібоцкі |
(Выступленне мовазнаўцаў 1 групы)
-Зараз паглядзім, у якой з груп больш знатакоў слова- вучняў,якія не толькі дасканала валодаюць правілам, але і могуць яго выкарыстаць на прыкладах слоў. Безумоўна, знатакі слова- людзі дасведчаныя, таму без цяжкасцей справяцца з наступным заданнем.
Заданне 1.
Утварыце ад назоўнікаў прыметнікі з суфіксам –ск-, запішыце
іх ,растлумачце правапіс.
Флот, мастак, гігант, юнак, шавец, дэпутат, Брэст, купец, рыбак,настаўнік.
Адказы: флоцкі, мастацкі, гіганцкі, юнацкі, шавецкі, дэпутацкі, брэсцкі, купецкі, рыбацкі, настаўніцкі.
2 група
Спосаб словаўтварэння | Прыклад |
Аснова назоўніка на с, ш,ск +ск=ск на д+ск=дск | Беларус+ск=беларускі Таварыш+ск=таварыскі Віцебск+ск=віцебскі Горад+ск=гарадскі |
Заданне 2.
Утварыце ад назоўнікаў прыметнікі з суфіксам –ск-,
запішыце іх ,растлумачце правапіс.
Беларус, Палессе, сусед, Мінск, Адэса, Ваўкавыск, Вілюнюс.
Адказы: беларускі, палескі, мінскі, адэскі, ваўкавыскі, вільнюскі.
3 група
Спосаб словаўтварэння | Прыклад |
Геаграфічныя назвы, нацыянальнасці і народнасці з асновай назоўніка на г+ск=гск х+ск=хск к+ск=кск з+ск=зск ж+ск=жск ш+ск=шск | Каўказ+ск=каўказскі Цюрых+ск=цюрыхскі Нясвіж+ск=нясвіжскі Таджык+ск=таджыкскі Казах+ск=казахскі |
Заданне 3
Утварыце ад назоўнікаў прыметнікі з суфіксам –ск-,
запішыце іх ,растлумачце правапіс.
Француз, Добруш, латыш, кіргіз, узбек,таджык,Парыж,Белавежа.
Адказы: французскі, добрушскі, латышскі, кіргізскі, узбекскі, таджыкскі, парыжскі, белавежскі.
Фізкультхвілінка.
- Звярніце ўвагу на словы- выключэнні.
Словы- выключэнні
Волга- волжскі калмык- калмыцкі
Рыга- рыжскі турак- турэцкі
Чэхія- чэшскі славак- славацкі
5. Замацаванне ведаў, уменняў і навыкаў.
Давайце паспрабуем узгадаць, якія крокі мы павінны ажыццявіць, каб правільна напісаць прыметнік з суфіксам –ск-
Складанне алгарытму
1.Вызначыць, ад якога назоўніка ўтвораны прыметнік.
2.Выдзеліць графічна аснову назоўніка, якая заканчваецца на зычны.
3.Узгадаць схему ўтварэння прыметніка з суфіксам –ск-, выкарыстаць яе ў адносінах да вашага слова.
- Зараз у кожнай з груп мы вызначым самага дасведчанага карэктара, чалавека, які граматна выпраўляе памылкі ў словах, умее іх растлумачыць.
Карэктар
1.Знайдзіце і выпішыце прыметнікі з дапушчанымі памылкамі, выпраўце памылкі. Абгрунтуйце сваю думку.
Беларускі, сусецкі, нясвішскі, мастацкі, сакавітскі, турыстскі, салдацкі.
Адказы: беларускі, суседскі, нясвіжскі, мастацкі, сакавіцкі, турысцкі, салдацкі.
2.Казахскі, таджыцкі, паляшукскі, фашытскі, адвакацкі, ткачскі, баранавіцкі.
Адказы: казахскі, таджыкскі, паляшуцкі, фашысцкі, адвакацкі, ткацкі, баранавіцкі.
3.Слуцкі, студэнтскі, смалявічскі, казакскі, палесскі, кравецкі, гарацкі.
Адказы: слуцкі, студэнцкі, смалявіцкі, казацкі, палескі, кравецкі, гарадскі.
‘
6.Рэфлексія.
Ліст самаадчування
Прозвішча________________________________________
(пастаўце бал ад 1 да 10)
1.Ці справіліся вы з задачамі ўрока?_____________________________________________________________________________________________________________________2.Ці спадабалася вам сёння працаваць на ўроку?_____________________________________________________________________________________________________________________
3.Які настрой быў у вас на ўроку?_____________________________________________________________________________________________________________________
7 .Дамашняе заданне
П.46, практ.338 ( 1 група 1-6 сказы), 339 ( 2 , 3 групы 1-6 сказы)
Правапіс прыметнікаў з суфіксам –ск-
( урок па беларускай мове
у 6 класе)
Распрацавала настаўніца
ДУА “Гімназія № 10 г.Мінска”
Раманькова Ю.М.
Заданні для груп
1.Знайдзіце ў радку чацвёртае “ лішняе” словазлучэнне, абгрунтуйце сваю думку.
1 група. Вузкі калідор, летні дзень, нарачанскі край, пясчаная дарога.
2 група.Гарачы дзень, залаты пярсцёнак, салодкі мёд, добры вучань.
3 група. Лісіная нара, сестрына хата, курыны грэбень, курыны почырк.
Мовазнаўцы
1 група
Спосаб словаўтварэння | Прыклад |
Аснова назоўніка на т, ц, ч, к +ск=цк | Брат+ск=брацкі Ткач+ск=ткацкі Мастак+ск=мастацкі Налібокі+ск=налібоцкі |
Знатакі мовы. Заданне 1
Утварыце ад назоўнікаў прыметнікі з суфіксам –ск-, запішыце
іх ,растлумачце правапіс.
Флот, мастак, гігант, юнак, шавец, дэпутат, Брэст, купец, рыбак,настаўнік.
Мовазнаўцы
2 група
Спосаб словаўтварэння | Прыклад |
Аснова назоўніка на с, ш,ск +ск=ск на д+ск=дск | Беларус+ск=беларускі Таварыш+ск=таварыскі Віцебск+ск=віцебскі Горад+ск=гарадскі |
Знатакі мовы . Заданне 2
Утварыце ад назоўнікаў прыметнікі з суфіксам –ск-,
запішыце іх ,растлумачце правапіс.
Беларус, Палессе, сусед, Мінск, Адэса, Ваўкавыск, Вілюнюс.
Мовазнаўцы
3 група
Спосаб словаўтварэння | Прыклад |
Геаграфічныя назвы, нацыянальнасці і народнасці з асновай назоўніка на г+ск=гск х+ск=хск к+ск=кск з+ск=зск ж+ск=жск ш+ск=шск | Каўказ+ск=каўказскі Цюрых+ск=цюрыхскі Нясвіж+ск=нясвіжскі Таджык+ск=таджыкскі Казах+ск=казахскі |
Знатакі мовы. Заданне 3
Утварыце ад назоўнікаў прыметнікі з суфіксам –ск-,
запішыце іх ,растлумачце правапіс.
Француз, Добруш, латыш, кіргіз, узбек,таджык,Парыж, Белавежа.
Карэктары 1 групы
Знайдзіце і выпішыце прыметнікі з дапушчанымі памылкамі, выпраўце памылкі. Абгрунтуйце сваю думку.
1.Беларускі, сусецкі, нясвішскі, мастацкі, сакавітскі, турыстскі, салдацкі.
Карэктары 2 групы
2.Казахскі, таджыцкі, паляшукскі, фашытскі, адвакацкі, ткачскі, баранавіцкі.
Карэктары 3 групы
3.Слуцкі, студэнтскі, смалявічскі, казакскі, палесскі, кравецкі, гарацкі.
Ліст самаадчування
Прозвішча________________________________________
(пастаўце бал ад 1 да 10)
1.Ці справіліся вы з задачамі ўрока?_____________________________________________________________________________________________________________________2.Ці спадабалася вам сёння працаваць на ўроку?_____________________________________________________________________________________________________________________
3.Які настрой быў у вас на ўроку?_____________________________________________________________________________________________________________________
_____________________________________________________________________________________