Мультымедыйная прэзентацыя па тэме "Фразеалагічнае багацце беларускай мовы"

У мультымедыйнай прэзентацыі змешчаны  тэарэтычны матэрыял пра фразеалагічныя адзінкі, а таксама  гістарычныя звесткі пра паходжанне некаторых фразеалагізмаў, падаецца практычны матэрыял.

Скачать:

ВложениеРазмер
Office presentation icon frazealagichnae_bagacce_belaruskay_movy.ppt2.12 МБ

Предварительный просмотр:

Чтобы пользоваться предварительным просмотром презентаций создайте себе аккаунт (учетную запись) Google и войдите в него: https://accounts.google.com

Подписи к слайдам:

Слайд 1

Фразеалаг ічнае багацце беларускай мовы

Слайд 2

Эпіграф: Мова, Пявучая родная мова, Ты- уладарка нявызнаных скарбаў. Столькі значэнняў, гучанняў і фарбаў Мае ў сабе тваё кожнае слова. Аляксей Зарыцкі

Слайд 3

Мэта ўрока: - п азнаёміц ца з паняццем «фразеалагізм»; - з адметнасцямі, асаблівасцямі ўжывання фразеалагізмаў у мове ; - папоўніць фразеалагічны слоўнік кожнага вучня ; - развіваць уменні і навыкі выкарыстання фразеалагізмаў у маўленні.

Слайд 4

Станцыя «Фразеалагічная размінка» Пра каго гавораць, што ён вады не замуціць? Што можна назваць казкаю пра белага бычка? Пра каго можна сказаць, што ён кату па пяту або вераб’ю па калена? Што значыць прыйсці ў свіныя галасы? Пра каго кажуць, што ён выйшаў у людзі?

Слайд 5

Фразеалогія ( ад грэч. phrasis - “выраз” і logos- “навука, вучэнне”) - раздзел навукі пра мову, які вывучае і апісвае фразеалагізмы, іх паходжанне, значэнне і класіфікацыю. Фразеалагізм (фразема)- устойлівае спалучэнне слоў з адзіным цэласным значэннем. СТАНЦыЯ «Тэрміналагічная"

Слайд 6

Станцыя “Назіраем, робім высновы”

Слайд 7

Проблем нае пытанне: ц і адрозніваюцца словазлучэнні ад фразеалагізмаў ? Белая вопратка; хустка; дошка; варона. Белая варона = чалавек, які выдзяляецца паводзінамі ці знешнасцю сярод іншых людзей

Слайд 8

Праявіце кемлівасць: адрозніце словазлучэнні ад фразеалагізма Пісана на дошцы; у сшытку; прыгожа; віламі па вадзе.

Слайд 9

Ці можна так казаць? Хлопчыка вымушаны былі вывесці на светлую ваду ( вывесці на чыстую ваду). Ён кату па кіпці ( кату па пяту). У фразеалагізмах нельга замяняць словы, яны маюць адзіны цэласны сэнс.

Слайд 10

Раз- падняцца, усміхнуцца, Два- сагнуцца, разагнуцца, Тры- галоўкай паківаць, На чатыры- рукі шырэй, Пяць- рукамі памахаць, Шэсць- прысесці і за парты ціха сесці.

Слайд 11

Знатакі мовы! Будзьце ўважлівымі ! У дадзеных урыўках з твораў мастацкай літаратуры беларускіх пісьменнікаў знайсці фразеалагізмы, выпісаць і растлумачыць іх сэнс. Вырас ён (хлопчык) ужо, у гады ўвайшоў, а ўсё толькі з дзецьмі гуляе, як маленькі. І празвалі яго людзі Іванкам Прастачком. Свет забыў цяпер Сымонка, скрыпцы душу ўсю аддаў. “ Зараз дзяжурныя дэпо зададуць драпака ў бомбасховішча”,-шапнуў Жэня. -Толькі не рабіце перад судом дэманстрацыйных выпадаў і мітынгу. Не дражніце гусей, бо вашага пратэсту ніхто не пачуе.

Слайд 12

Праблемнае пытанне: ці з’яўляюцца фразеалагізмы членам сказа? Не спалі ў шапку і польскія патрыёты. І не трэба верыць тым крыкунам, што абяцаюць народу залатыя горы. Усе словы, якія ўваходзяць у склад фразеалагізма, выступаюць у ролі аднаго члена сказа.

Слайд 13

Ці ўсе словы зразумелыя ў фразеалагізмах? Ні кала ні двара Слова кол некалі меў значэнне “ўчастак ворнай зямлі, надзел каля хаты”.Першапачатковае значэнне выразу было канкрэтным паказчыкам беднасці чалавека- ні зямлі, ні гаспадаркі. Кол -

Слайд 14

Ці ўсе словы зразумелыя ў фразеалагізмах? Бібікі біць Слова бібікі ўжываецца ў значэнні “гузікі”. Гэта дае падставу даследчыкам мовы меркаваць, што першапачаткова бібікі біць мела значэнне “гуляць у пэўную гульню з гузікамі”. Пазней гэты выраз пачаў ужывацца ў значэнні “гультаяваць, бяздзейнічаць, займацца пустой бескарыснай справай”.

Слайд 15

Знатакі мовы! Будзьце ўважлівымі! З акончыце фразеалагізмы : Як гром... Як дзве... Надзьмуўся як... Мядзведзь наступіў... Камень на камені.... Хоць кол... 3 вялікага грому... Hi слыху...

Слайд 16

Праблемнае пытанне : ці могуць у фразеалагізмаў быць сінонімы і антонімы ? Хоць вока выкалі (хоць іголкі збірай); Трымаць язык за зубамі (распускаць язык); Блізка- рукой падаць,пад бокам Раптоўна- як гром з яснага неба,як з-пад зямлі вырас, як з неба зваліцца, як снег на галаву

Слайд 17

Знатакі мовы! Будзьце ўважлівымі! Д а ўстойлівых словазлучэнняў падбярыце антанімічныя фразеалагізмы: Ні свет ні зара - лёгкі на нагу - Даведка: на шапачны разбор, цяжкі на нагу. Апусціць галаву - рукой падаць - Даведка: задраць галаву; блізкі свет.

Слайд 18

Знатакі мовы! Будзьце ўважлівымі! Да слоў i словазлучэнняў, якія запісаны , падбярыце фразеалагізмы-сінонімы з ліку дадзеных . Б лізка — добра пр ацаваць- нечакана, раптоўна - Даведка: п ад бокам , д а сёмага поту , з акасаўшы рукавы , н а ўсю моц , я к з-пад зямлі вырас. У се без выключэння — хлусіць, гаварыць абы-ш то- хутка бегчы — Даведка: у се як адзін , н аверзці сем карабоў , н амалоць глупства , я к з прывязі сарваўся

Слайд 19

Прыкметы словазлучэнняў Прыкметы фразеалагізмаў 1.Кожнае слова захоўвае сваё лексічнае значэнне . 1.Словы страчваюць сваю сэнсавую самастойнасць, маюць адзіны, цэласны сэнс 2. Любое са слоў можна замяніць другімі словамі 2. У іх складзе нельга замяняць адно слова іншым 3. Ствараюцца ў працэсе маўлення, не патрабуюць запамінання 3. Не ўтвараюцца непасрэдна ў гаворцы, гутарцы, не ствараюцца кожны раз нанава, а выкарыстоўваюцца як гатовыя, вядомыя спалучэнні 4. Кожнае слова выступае ў ролі пэўнага члена сказа. 4. Выступаюць у ролі аднаго члена сказа 5. Да словазлучэнняў нельга падабраць сінонімы і антонімы. 5. Да фразеалагізмаў можна падабраць сінонімы, антонімы.

Слайд 20

Станцыя “Загадкавы свет фразеалогіі”

Слайд 21

У далёкія часы ў невялікім мястэчку здарылася пакража. Абкрадзеныя звярнуліся да знахара. Той, уважліва выслухаўшы і нічога не сказаўшы, павёў іх на базар і крыкнуў: “Гэй! Паглядзіце! На злодзеі шапка гарыць!” Злодзей мімаволі схапіўся за шапку і гэтым выдаў сябе. На злодзеі і шапка гарыць

Слайд 22

Калос на гліняных нагах Паводле біблейскай легенды, вавілонскі цар Навухаданосар убачыў у сне велізарнага страшнага ідала, галава якога была з золата, грудзі і рукі- са срэбра, чэрава і клубы- медныя, галёнкі- жалезныя, ногі- часткова жалезныя, часткова гліняныя. Нечакана ад гары адарваўся камень,стукнуўся па нагах ідала і разбіў іх. Ідал абрушыўся на зямлю. З тых часоў выраз калос на гліняных нагах абазначае “што- небудзь знешне вялікаснае, але на самой справе слабае, гатовае разбурыцца.”

Слайд 23

Дамоклаў меч Паводле старажытнагрэчаскага падання, у Сіракузскага тырана Дыянісія Старэйшага (432- 367 гады да нашай эры) быў вяльможа Дамокл, які зайздросціў свайму ўладару і лічыў яго самым шчаслівым. Аднойчы тыран, даведаўшыся пра зайздрасць свайго падданага, запрасіў Дамокла да сябе і пасадзіў на сваё месца. Дамокл заўважыў над сваёй галавой цяжкі меч, які быў падвешаны на тонкім конскім воласе. “Вось, Дамокл,- сказаў Дыянісій, -ты лічыш маё становішча зайздросным, дык пабудзь у ім. Як ты думаеш, ці спакойны я на сваім троне?” Дамокл ад страху , што будзе перасечаны мячом, калі зробіць нязначны рух, нічога не адказаў. Ён зразумеў, што меч- знак нетрываласці шчасця Дыянісія, сімвал небяспекі, якая ўвесь час падпільноўвае тырана. З таго часу выраз дамоклаў меч мае значэнне “пастаянная небяспека, неадступная пагроза”.

Слайд 24

У старажытныя часы пры амаль усеагульнай непісьменнасці своеасаблівай квітанцыяй пры разліках была бірка- палачка або дошчачка, на якой выразаліся зарубкі. Кожная зарубка адпавядала пэўнаму ліку. Бірка з зарубкамі расшчэплівалася на дзве палавінкі: адна аддавалася, напрыклад, гандляру, другая- пакупніку. Калі адзін з іх губляў бірку, то ў такой сітуацыі можна было пачуць : “А ты другі раз зарубі сабе на носе, ужо не згубіш”. З той пары гэты выраз , падхоплены іншымі людзьмі, стаў агуль- наўжывальным і мае значэнне “добра запомніць”. Зарубіць сабе на носе

Слайд 25

Станцыя “Абагульняем, сістэматызуем веды” Выкананне міні-тэста

Слайд 26

Рэфлексія Як ты працаваў на ўроку? Выберы фразеалагізм: 1) З аганьком; 2) абы з рук; 3) з душой ; 4) цераз пень калоду ; 5) закасаўшы рукавы. Як ты зразумеў тэму? З чым пойдзеш з урока?Падмацуй адказ фразеалагізмам. 1) Светлая галава; 2) садовая галава ; 3) пустая галава ; 4) галава варыць ; 5) дубовая галава.

Слайд 27

П.56, 1. Скласці гумарыстычны дыялог, выкарыстоўваючы фразеалагізм 2. Практ. 555 (п).

Слайд 28

Дзякуй за плённую працу!