Прэзентацыя да работы "Беларуская народная педагогіка ў святле прыкмет і павер'яў"

У мультымедыйнай прэзентацыі падаецца матэрыял, які дазваляе  раскрыць  сістэму прыкмет і павер’ яў беларусаў, праз  якую нашы продкі імкнуліся выхаваць дзіця  на прыкладзе працоўнага, патрыятычнага, разумовага, маральнага, рэлігійнага і фізічнага выхавання.

Скачать:

Предварительный просмотр:

Чтобы пользоваться предварительным просмотром презентаций создайте себе аккаунт (учетную запись) Google и войдите в него: https://accounts.google.com

Подписи к слайдам:

Слайд 1

Беларуская народная педагогіка ў святле прыкмет і павер’ яў Аўтар: Атрашкевіч Аляксандра, вучаніца 11”В” класса ДУА «Гімназія № 10 г. Мінска»

Слайд 2

Мэта працы Выявіць і раскрыць сістэму прыкмет і павер’яў беларусаў, праз якую нашы продкі імкнуліся выхаваць дзіця.

Слайд 3

Раскрыць прыкметы і павер’і беларусаў на прыкладзе працоўнага, патрыятычнага, разумовага, маральнага, рэлігійнага і фізічнага выхавання нашых продкаў Выявіць рысы характару беларусаў, якія імкнуліся выхаваць нашы продкі праз сістэму прыкмет і павер’яў Задачы Выявіць адметныя рысы такога жанру вуснай народнай творчасці, як прыкметы і павер’і Прасачыць, як выхаванне адпаведных рысаў характару звязана з менталітэтам беларускага народа

Слайд 4

Крыніцы Зямля стаіць пасярод свету: Беларускія народныя прыкметы і павер’і Жыцця адвечны лад: Беларускія народныя прыкметы і павер’і

Слайд 5

Актуальнасць Выкарыстанне прыкмет і павер ’ я ў у выхаванні дзіцяці дазволіць авалодаць крыніцай педагагічных ідэй, бо народная і навуковая педагогіка – адно дрэва выхавання. Зварот да педагагічных ідэй дазволіць выхаваць духоўна багатую і ўсебакова развітую асобу.

Слайд 6

Працоўнае выхаванне “ Праца - усяму галава”

Слайд 7

Павер’е: “першую самастойную работу трэба даваць дзіцяці менавіта ў той дзень, калі дзіця нарадзілася, не баючыся нават таго, калі гэта прыпадзе на свята: дзіця хутка зразумее работу і заўсёды будзе шчыра працаваць”. Прыкмета : дзіця ў маленстве “не павінна вельмі ўлягаць у працу, бо ў будучым яно наогул будзе лянівае, у прыватнасці, будзе ўхіляцца ад любімай у дзяцінстве работы”. Магія першага дня

Слайд 8

Дабрачыннасць Багацце Розум Як прадвызначыць будучыню дзіцяці?

Слайд 9

Будучая прафесія дзіцяці Павер’е: “як дзіця пачынае бавіцца з цацкамі, навучыцца іх хапаць ручкамі, трэба перад ім палажыць розныя рэчы. За што дзіця хопіцца, к таму яно ў жыцці будзе здольным, тое яму будзе шанцаваць. Тое трэба прыкмячаць, і ў той бок кіраваць дзіця, калі хочаце, каб з яго выйшаў добры чалавек”.

Слайд 10

Выхаванне беражлівасці, паважлівых адносін да бацькоў

Слайд 11

Прыкмета : яму не трэба шыць кашулек з новага палатна, каб яно расло і, вырасшы, не траціла марна грошы. Павер’е : дзіця будзе “абжорнае” ўсё жыццё, калі праз калыску стануць перадаваць што-небудзь ядомае; “варавітае” - калі праз калыску кідаюць якія-небудзь рэчы і адзежу, і “язычлівае” - калі той, хто калыша, з некім перагаворваецца.

Слайд 12

Разумовае выхаванне «Па адзежы сустракаюць, а па розуму праважаюць»

Слайд 13

каб у дзіцяці была добрая памяць, нельга шыць на дзіцяці, бо праз гэта яно губляе памяць (“памяць зашываецца”) ; Павер’і: не трэба дзіцяці даваць першы спечаны блін, бо не хутка чытаць навучыцца.

Слайд 14

Маральнае выхаванне Павер ’ і: хто за ядою пакідае недаедкі і агрызкі, таму чэрці прысняцца. хто мае брыдкую звычку качаць з мякіша галачку, таго на тым свеце чэрці будуць частаваць гарачай смалою;

Слайд 15

Этыкет у педагогіцы Павер’е: хто ў шапцы есць, таго людзі будуць лічыць дурнем. Прыкмета: нельга пляваць у твар чалавеку, бо на ім нязменна знаходзіцца рука Бога або анёла- ахоўніка і пляўком можна абразіць іх, а не чалавека. У выпадку, калі плявок у твар выкліканы лекавымі патрэбамі (сурокі), трэба папярэдне і пасля пляўка тройчы перахрысціць апляваны твар.

Слайд 16

Прыкмета: калі дзіця малое, то перад купаннем ваду, як сведчылі нашы продкі, трэба перахрысціць, а пасля купання пацалаваць дзіця тройчы, сплёўваючы штораз на ваду, каб злое атагнаць. Рэлігійнае выхаванне

Слайд 17

Фізічнае выхаванне Прыкмета: кутаць дзіця неабходна ў мужскую рубаху і завязваць у рукаў хлябец , і соль, і жыта, каб яму нічога злога не злучылася. Павер’е: маці забаранялася хадзіць на пахаванне свайго першынца, бо, па вераваннях беларусаў, гэта прывядзе да смерці астатніх дзяцей.

Слайд 18

Павер’е: дом трэба будаваць на стары месяц (старом). “Калі ў старом, так усё будзе добра і дом будзе доўга стаяць і моцны”. Яшчэ лічылі, што “ў панядзелак ніколі і нідзе не варта закладзінаў рабіць, найлепш пачынаць у суботу”. Патрыятычнае выхаванне «Бацькоў не цурайся, а ад Радзімы не адракайся»

Слайд 19

Рэгламентуюць паводзіны бацькоў, што павінна было аказаць дабратворны ўплыў на здароўе і лёс дзіцяці. Прадказваюць, якім дзіця вырасце, якія рысы характару для яго будуць уласцівыя. Прыкметы і павер ’ і ў беларускай народнай педагогіцы

Слайд 20

У народнай педагогіцы прываблівае Натуральнасць Непарыўнасць Вялікія творчыя магчымасці Як і дзяржаўная афіцыйная педагогіка, яна характарызуецца дэмакратычнасцю і гуманнасцю , што выяўляецца перш за ўсё вынікам рэалізацыі прынцыпу асобаснага падыходу да выхавання чалавека.

Слайд 21

Дзякуй за ўвагу