Белы бусел - сімвал роднай Беларусі. Сценарий музыкального развлечения в старшей группе детского сада
план-конспект занятия (старшая группа)

Светлана Стельмах

     Аисты — удивительные птицы, которым многочисленные легенды самых разных народов приписывают удивительные качества. А белый аист считается крылатым символом Беларуси.

     В белорусском языке существует два наименования этой птицы – «бусел (буслiк)» и «лялько». Вы когда-нибудь слышали, как поют аисты? Они не поют, а щелкают клювом. Звуки раздаются из гнезд каждое утро и вечер. Местным жителям можно не волноваться – аисты разбудят их с восходом солнца.

     Благодаря ансамблю «Песняры» и песне на стихи Николая Добронравова «Белый аист летит, над белесым Полесьем летит…» в представлении многих славян аист связан именно с нашей синеокой республикой.

     Бусел в Беларуси стал символом национальной чистоты и возрождения. Белорусы верят, что дворы, где аисты строят свои гнезда, благополучные, люди в них живут счастливо и богато.

    Предлагаю вниманию коллег сценарий музыкального развлечения про аиста с участием старших дошкольников.

Скачать:

ВложениеРазмер
Файл bely_busel-simval_rodnay_belarusi.docx25.09 КБ
Реклама
Онлайн-тренажёры музыкального слуха
Музыкальная академия

Теория музыки и у Упражнения на развитие музыкального слуха для учащихся музыкальных школ и колледжей

Современно, удобно, эффективно

Посмотреть >


Предварительный просмотр:

Белы бусел – сімвал роднай Беларусі

Сцэнарый музычнай забавы для дзяцей старшай групы

Праграмныя задачы: папаўняць веды дашкольнікаў пра птушку Бусла-сімвал Беларусі; фарміраваць у дзяцей уяўленні аб нацыянальных і агульначалавечых каштоўнасцях, культурных традыцыях народа; развіваць творчыя здольнасці дашкольнікаў сродкамі музычна-гульнёвай дзейнасці; садзейнічаць стварэнню добрага настрою; выхоўваць пачуццё любві і павагі да роднага краю.

Абсталяванне: касцюм Бусла (нацыянальны беларускі касцюм, саламяны капялюш,  чырвоныя боты), цацка жабка; музычныя інструменты; абручы; адзін бот бусла для гульні; кошык з пячэннем.

   

Ход мерапрыемства

   Гучыць песня «Буслік” сл. У. Мазго, муз. Т. Моўчан.

Вядучы. Белы бусел… Хто не ведае гэту цудоўную птушку! Нават назва яе пераклікаецца з назвай нашай краіны — Беларусь, Белая Русь.
Белы бусел з’яўляецца крылатым сімвалам нашай краіны.

Песня “Куточак зямлі” Я. Жабко

Вядучы. Народнае павер’е сцвярджае, што белы бусел прыносіць у хату ўдачу, дзяцей і нават шчасце.

Дзіця.

Няма радзімы без бацькоўскай хаты;
Бусліны клёкат — гэта родны дом;
Ты будзеш жыць шчасліва і багата,
Калі над хатай — буслава гняздо. (П. Панчанка)

    Гучыць урывак з песні «Спадчына» (сл. Янкі Купалы, муз. I. Лучанка), які заканчваецца радкамі: «Аб ёй мне будзіць успамін на ліпе бусел клёкатам...».
Вядучы. Белыя буслы жывуць заўсёды побач з чалавекам. Свае масіўныя гнёзды часцей за ўсё яны будуюць на дахах жылых дамоў і хлявах, на воданапорных вежах. Белы бусел — вельмі прыгожая птушка, асабліва ў палёце: выцягнутае, як струна, белае цела з шырокімі, бліскучымі, чорнымі на канцах крыламі, з густа-чырвонымі нагамі і дзюбаю. Не заўважыць гэту птушку нельга.

Паказвае малюнак з выявай бусла ў палёце.

Вядучы. У беларускай літаратуры  вельмі многа твораў пра буслоў. I амаль у кожнага паэта ёсць верш, прысвечаны гэтай птушцы.

А летнім днём блакіт нябёс бясконцы

І воблакі — мелодыя без слоў,

І над зямлёю роднай наша сонца,

І крылле прамяністае буслоў.  (Пімен Панчанка)

Гучыць вясёлая музыка, заходзіць Весялінка.

Весялінка: Добры дзень!

Я, дзяўчынка Весялінка,
Люблю песенькі спяваць,
3 дзецьмі таньчыць і скакаць.

Вядучы: Добры дзень, Весялінка, мы абавязкова паскачам і патанцуем з табой, але спачатку мы раскажам пра Бусла – птушку-сімвал Беларусі.

Весялінка: Гэта вельмі цікава, я таксама кое-што ведаю пра бусла.

Бусел-гэта сімвал шчасця. Людзі лічаць, на чыім двары паселіцца бусел – там будзе шчасце і дастатак. Бусел — амаль нямая птушка. Ён не спявае, як іншыя, а выкарыстоўвае асаблівы спосаб для выражэння сваіх пачуццяў: закідвае галаву назад і пачынае хутка стукаць дзюбай.

Вядучы: А мы зараз зайграем у аркестры і паслухаем спевы птушак.

Аркестр “Перапёлачка” бел. нар. мелодыя

   

Вядучы:  Дзеці, дык давайце паклічам бусла на наша свята.

  • Буська, буська, на табе жабку, ляці да нас! (працягвае цацку жабку).

Заходзіць Бусел-дарослы.
Бусел.  Хто мяне клікаў? Хто мяне чакаў?  Хто мне жаб прыгатаваў?
Дзеці. Мы!
Бусел. Дык дзе ж тыя жабкі?
Па балоце я хаджу, жабак есці я люблю!

музычная рухомая гульня “Бусел і жабкі”

   Усе дзеці – “жабкі” скачуць пад музыку паміж абручамі. Калі музыка сціхае, “жабкі” заскакваюць у абручы i заміраюць. Выходзіць “бусел”, гаворыць і пільна назірае, каб забраць з сабою тую “жабку”, якая зварухнецца:

У чырвоных ботах

Ходзіць па балотах

Бусел доўганосы,

Жабак сабе носіць.

   Тая «жабка», якая варухнецца, трапляе ў дзюбу “буслу” i выбывае з гульні.

Бусел.   Якія спрытныя жабкі! А зараз я хачу даведацца, што вы ведаеце пра мяне?
Дзеці.

- Бусел — гэта сімвал Беларусі!
- Ты шчасце людзям прыносіш!
- Кажуць, калі ўпершыню вясною бусла ў палёце пабачыш, то будзе цэлы год шчаслівы і вясёлы, рухавы і бадзёры.
Весялінка:

- I яшчэ, калі шчыра папросіш,
Ты, буслік харошы,
Дзіцятка прыносіш.
Таму, каму трэба
Сястрычка ці брацік —
Пра гэта пра ўсё
Трэба мамцы сказаці.

Падбягае хлопчык, дражніць бусла.
Дзіця. Даўганогі землямер

Схапіў жабу за каўнер,

Па траве павалачыў,

У канаве намачыў,

Вострым носам дзеўбануў,

Уздыхнуў і – праглынуў (Васіль Вітка)

Бусел. Ах ты, свавольнік! (Спрабуе дагнаць хлопчыка.)
Весялінка.  Буслік, не сярдуй! Гэта ж ён пажартаваў! Хоча яшчэ з табой пагуляць!

Весялінка. Мы схавалi Бусла боты,

Каб не швэндаў па балоце.

Бусел, бусел сiганi –

Свае боты даганi.

Рухомая гульня “Буславы боты”

Дзеці становяцца ў кола і перадаюць адзін аднаму бот, а Бусел спрабуе яго дагнаць.

X л о п ч ы к: Бусел, бусел, Клёка-клёка,

Дзе ты жыў?

Б у с е л: Я жыў далёка:

За гарамі,

За лясамі,

Там, дзе Ніл,

На поўдні самым.

X л о п ч ы к: Што за Ніл?

Б у с е л: Рака такая,

Нібы мора –

Гаманкая .

А ў тым Ніле,

Хлопча мілы,

Ёсць страшыдлы-кракадзілы.

X л о п ч ы к: Як жа ты там, Бусел, жыў?

Б у с е л: А не жыў я,

Ўсё тужыў.

Дзе б ні быў,

Дзе б ні лятаў,

Родны край

 Успамінаў.
(Авяр’ян Дзеружынскі)

Вядучы: Бусел, заставайся  ў нас  жыць.  Гняздо тут сабе саўеш, дзетак выведзеш. А зараз паслухай, як нашы дзеці спяваюць.

Песня “Родны бусел” сл. Н. Галіноўскай, муз. С. Галкінай

Вядучы. Дзеці, вы ведаеце, што буслы — вельмі клапатлівыя бацькі. Больш за месяц бусел і бусліха на чарзе наседжваюць кладку. А калі вылупіцца малое, то абавязкова адзін з бацькоў дзяжурыць у гняздзе.
 Весялінка: А яшчэ я ведаю што калі вельмі горача, дарослая птушка, паўраскрыўшы крылы, абараняе сваіх птушанят ад прамых сонечных промняў. А ў дождж бацькі закрываюць буслянят сваім целам.

Гульня “Сонейка і дожджык”

Выбіраюцца 2 буслы: бусел-тата і бусел-мама. Усе астатнія дзеці – бусляняты. На 1-ю частку музыкі (“свеціць сонейка”)бусляняты лётаюць, а буслы-бацькі важна ходзяць, паднімаючы лапы і крылы уверх. На 2-ю частку (“пачынаецца дождж”) буслы-бацькі раскідваюць ушыр  крылы, а бусляняты бягуць хавацца ад дажджу, дзяўчынкі пад крылы маці, хлопчыкі пад крылы бацькі-бусла.

Вядучы:

Над Белай Руссю —
Белы бусел
Ладуе спраўнае гняздо.
А гэта значыць,
Белай Русі
Жыць нібы поўны песень дом.

Над Белай Руссю —
Белы бусел
3 бусліхай ў вышыні нябёс.
А гэта значыць,
Белай Русі
Наканаваны шчасны лёс. (
Валянцін Лукша).

Танец з буслом “Няма такой другой Беларусі”

Вядучы: Каб заўсёды квітнела і прыгажэла наша Радзіма, трэба нам клапаціцца аб прыродзе, ахоўваць яе, берагчы ўсё жывое: расліны, жывёл, птушак. І тады нашы птушкі будуць не толькі ў вершах, малюнках і фотаздымках, але і радаваць нас сваім хараством і спевамі.

   Гучыць песня «На бусліных крылах (муз. А. В. Канстанцінавай, сл. Я. Жабко).

  Бусел выносіць кошык, у якім ляжыць пячэнне ў выглядзе птушак.

Бусел. Дзякуй вам, дзеткі, што мяне чакалі, звалі, добра спявалі і плясалі.

Весялінка. Дзе ж лятаў наш Бусел?

Бусел. Над прыгожай краінай, якая завецца Беларусь.

Вядучы. А які падарунак ты нам прынёс?

Бусел. Падару вам многа сонечных і радасных дзён, а яшчэ вось гэтых смачных «птушанят».

Весялінка. А цяпер, дзетвара, усім на вуліцу пара!

Песні пець, хараводы вадзіць, весела плясаць, з сонейкам гуляць!


    Гучыць песня «Аист на крыше» (сл. А. ІІапярэчнага, муз. Д. Тухманава).

Источники:

  1. Выхоўваем маленькіх патрыѐтаў: Сцэнарыі свят і забаў. ў / склад. А. В. Слабодчыкава. – Мінск : Мін. абл. ін-т развіцця адукацыі, 2019.
  2. Журнал «Роднае слова» 1996 г.
  3. Жабко Янина. Катится по небу солнышко. Нотный сборник. Издательство: Современное слово, 2003 г.
  4. Журнал «Беларуская мова і літаратура” 2008 № 5


По теме: методические разработки, презентации и конспекты

«Россия – родная Земля». Сценарий музыкального развлечения в подготовительной группе.

Цель.Воспитывать у детей любовь к родному городу, краю, к Родине, чувство гордости, уважение к государственной символике.Задачи.Пробудить в детях интерес к русскому фольклору, к богатому миру че...

Сценарий музыкального развлечения в старшей группе детского сада.

Музыкальное развлечение в старшей группе детского сада "Мама лучше всех на свете"...

Сценарий осеннего развлечения для старшей группы детского сада "Осень в гостях у ребят"

Добрый день, представляю вашему вниманию сценарий осеннего развлечения для детей старшей группы детского сада....

Сценарий тематического развлечения для старших групп детского сада "День народного единства"

laquo;День народного единства» сценарий  тематического развлечения для старших групп.Цель: воспитание патриотов России.Задачи:Прививать чувство патриотизма, чести и национальной гордо...

Сценарий осеннего развлечения в старшей группе детского сада "Проказы Бабушки Яги"

Сценарий осеннего развлечения для детей старшей группы детского сада "Проказы Бабушки Яги"...