Сценарий музыкального развлечения "Свята бульбы" в старшей группе
план-конспект занятия (старшая группа)

Светлана Стельмах
Для белорусов картошка (бульба) – это второй хлеб: можно кушать различные блюда из нее на завтрак, обед и ужин. А чтоб расширить представления ребят о картошке (бульбе) предлагаю сценарий праздника "Свята бульбы" для детей старшего дошкольного возраста.

Скачать:

ВложениеРазмер
Файл svyata_bulby.docx13.22 КБ
Реклама
Онлайн-тренажёры музыкального слуха
Музыкальная академия

Теория музыки и у Упражнения на развитие музыкального слуха для учащихся музыкальных школ и колледжей

Современно, удобно, эффективно

Посмотреть >


Предварительный просмотр:

СВЯТА БУЛЬБЫ

Вядучая. Дарагія дзеці! Шаноўныя госці! Сёння ў нас з вамі незвычайная падзея — свята Бульбы. Вось адкажыце мне, дзе мы з вамі жывём?

Дзеці. У Беларусі.

У нас больш, чым у якой іншай краіне, вырошчваюць бульбы. Яна — другі наш хлеб. А ці ведаеце вы, калі садзяць бульбу?

Дзеці. Вясной.

Вядучая. А калі збіраюць?

Дзеці. Восенню.

Вядучая. Добра. А можа, вы мне і нашым гасцям раскажаце пра восень?

1-е дзіця.

Адшумела лета роснымі лугамі.

Апусцела поле, нівы адцвілі.

2-е дзіця.

Праплываюць хмары нізка над стагамі.

I ляцяць у вырай з крыкам жураўлі.

3-е дзіця.

На рабіне скачуць шустрыя сініцы.

Пад дажджом намоклі клёны і дубы.

4-е дзіця.

Наліліся сокам спелыя брусніцы.

I каля дарогі выраслі грыбы.

 Вядучая. Завітала восень у наш край,

Усім радасць прынесла - добры ўраджай!

"Ураджайны карагод" В. Шаучук

Вядучая. Цудоўная песня, малайцы. Сапрауды, увосень на палях i гародзе збiраюць багаты ураджай. Восень — час нараджэння даспелай бульбы. Дзеці, а дзе яна расце? (.Адказы дзяцей.)

Вядучая. Бачу, што ведаеце. У калгасах і саўгасах вельмі працавітыя людзі, і без іх на нашым стале не было б смачнай бульбачкі. Адкажыце, з чым вы любіце есці яе?

Дзеці. 3 малаком, смятанай, маслам, мясам.

Вядучая. А да нас Бульбачка спяшаюцца.

Выходзяць Дзяучынкi - бульбiнкi.

Бульбiнкi:

  1. Мы сяброўкі- рассыпушачкі,

          Мы вясёлыя таўстушачкі.

          Усе ў полі нарадзіліся,

          Пагасціць да вас з'явіліся.

  1. Вось якія мы паненачкі,

У нас шэрыя сукеначкі,

Ў Беларусі нарадзіліся, Пагасціць да вас з'явіліся.

Песня "Земляныя яблыкi" Я. Жабко

Вядучая. Ой, як добра вы спяваеце. Дзеткі, а калі ў нас сёння свята Бульбы, як мы будзем праводзіць яго без імянінніцы?

Даражэнькія сябры,

Трэба тут дапамагчы.

Хай той запляскае ў ладкі,

Хто любіць з бульбачкі аладкі,

Бабку, клёцкі, пірагі!

Дзеці і бацькі пляскаюць у далоні.

Дзiця.      Бульбу ўсе ў нас шануюць,

Ёй заўжды гасцей частуюць, —

Стравы розныя гатуюць.

Вядучая. Раз-два-тры-чатыры-пяць!

Будзем Бульбінку вітаць!

(Уваходзіць Бульба і спявае.)

Бульба.

Я Бульба, Бульба, Бульбачка, я смачная такая.

I дранку з мяне любіце, і дранікі ў смятане.

Прыпеў:

Тра-ля-ля, гур-люм-люм,

I дранікі ў смятане.

(2 разы)

Я з віду не цудоўная, я шэрая такая,

Я трошачкі каравая, на смак — зусім другая.

Прыпеў:

Тра-ля-ля, тур-ля-ля,

На смак зусім другая.

(2 разы)

Добры дзень усім вам! Вялікае дзякуй за запрашэнне на свята. Але трошачкі я затрымалася, мяне гэты злодзей — Жук Каларадскі — не пускаў да вас. (Плача.)

Вядучая. Даражэнькая наша Бульбачка, супакойся. У нашым дзіцячым садзе цябе ніхто не пакрыўдзіць. А свята ў нас сёння ў твой гонар.

бел. нар. танец "Бульба".

(Пакуль дзеці садзяцца, Бульба і вядучая дзякуюць за танец. Жук гоніцца за Бульбай.)

Жук. Гам, гам, гам! Вось дзе ты. Але я цябе і тут знайшоў.

Жук. Гам, гам, гам! Вось дзе ты. Але я цябе і тут знайшоў.

Бульба. Ой, ой, ой! Што мне рабіць?

Вядучая. Пачакайце, не бяжыце, не бяжыце, што здарылася? Раскажыце, адпачніце.

(Жук і Бульба спыняюцца ў розных канцах залы.)

Бульба. Адчапіся ад мяне, ужо восень на двары, а ты ўсё не даеш спакою.

Вядучая. Дзеці! Мы ўжо здагадаліся, што гэта Каларадскі Жук, які вельмі любіць бульбачку.

Жук.

Жу-жу, жу-жу, жу-жу,

Я на бульбачцы сяджу,

Не жу-жу, калі сяджу,

Ўсё на бульбачку гляджу,

А ў паветры закружуся,

То ўжо во як нажужжуся.

Вядучая. Я раскажу вам, што здарылася на нашым агародзе. Вясною нашы дзеці пасадзілі бульбу. Яна добра ўзышла. Малышы яе палолі, акучвалі, палівалі, марылі, што восенню збяруць добры ўраджай. Але аднекуль прыляцеў Жук і стаў есці бульбяныя лісточкі і дабраўся да кветак. I калі б нашы дзеці не ўбачылі гэтага злодзея, то і не было б бульбачкі ў нашым агародзе. Яны прагналі Жука, а бульбачку лячылі. Трэба яго прагнаць.

Жук (плача). Не праганяйце мяне. Прабачце, калі ласка. Даруй, Бульбачка, я больш да цябе і пальцам не дакрануся. У вас тут весела, а мне аднаму дрэнна.

Вядучая. Можа, даруем Жуку? Бульбачка, як ты скажаш?

Бульба. Добра, на першы раз даруем.

Вядучая. Вось і добра. Тады будзем усе весяліцца. Не плач, Жук, дзеці ведаюць пра цябе вяселую гульню.

Музычная гульня "Бульбачка i жук"

Вядучая. А далей мы будзем спраўляць імяніны. Бульбачка, станавіся ў сярэдзіну круга.

(Дзеці спяваюць:

"Як на Бульбіны імяніны, ой, спяклі мы каравай,

Бульбяны каравай, каго хочаш выбірай".)

Бульба. А я выбіраю ўсіх дзяцей.

Вядучая. Тады дзеці падораць табе беларускі вясёлым танец.

Танец "Ты не стой убаку"

Бульба. Дзякуй вам, дзеткi, за цудоўны танец.

Жук. Ой, як весела тут у вас, слухаў бы ды слухаў.

Бульба. Бачыш, Жук, як дзеці спяваюць ды граюць, ты б лепш за песнямі ганяўся, чым за мною. Сеў бы на мой лісточак ды спеў бы разочак. А то ўсё грызеш, грызеш, грызеш, пакуль былкі не застануцца.

Жук. Бульбачка ты мая даражэнькая, даю табе слова, больш цябе не буду чапаць. Я цяпер буду пець табе серэнады, і мы будзем з табой сябрамі.

Бульба. Паглядзім, паглядзім.

Вядучая. Дарагая Бульбачка, віншуем цябе з днём нараджэння. Жадаем табе здароўя, будзь заўсёды такой прыгожай, вялікай, смачнай. Усе дзеці табе дораць музычную кветку.

Бульба. Якая цудоуная кветка! А што вось на гэтым пялёстку?

Жук. А вось тут  блінчыкі бульбяныя намаляваны.

Вядучая. Бульбы буйнай надзяром, бліноў смачных напячом.

Песня "Бліны":

Муз. гуртка "Маленькія кампазітары", сл. Н. Вараб'ёвай.)

1.

Вельмі любім мы бліны з бульбы драныя,

Ой, бліны, бліны, бліны з бульбы драныя. (2 разы)

2.

Каб пакаштаваць тых бліноў, трэба працаваць.

Ой, бліны, бліны, бліны, трэба працаваць. (2 разы)

3.

Трэба бульбу пасадзіць, потым даглядаць.

Ой, бліны, бліны, бліны, потым даглядаць. (2 разы)

4.

А як бульбу сабралі, бліноў драных напяклі.

Ой, бліны, бліны, бліны, бліноў драных напяклі. (2 разы)

Бульба. А яшчэ тут лыжкі, бубны...

Вядучая. Інструменты ўсе дзеці ўзялі і добра заігралі.

Дзiця: У нас галовы русыя,

А вочы – сіні лён.

Мы дзеці-беларусы –

Сыграем і спяём.

Песня "Мы жывем у Беларусi" Л. Смык

(з муз. iнструментамi)

Вядучая. У гэты годзе шмат бульбы вырасла. Дапамажыце, дзеткi, яе сабраць.

Гульня “Бульба”:

Дзецi падзяляюцца на 2 каманды. Бульба рассыпана насупраць кожнай каманды. Колькасць бульбінак адпавядае колькасці ўдзельнікаў гульні. Іграку трэба па камандзе узяць адну бульбінку, пакласці яе ў кошык, дабегчы да сваёй каманды, перадаць кошык з бульбай наступнаму іграку. Гульня заканчваецца, калі адна з каманд збярэ ўсю бульбу.

Вядучая. У нашых дзетак яшчэ шмат розных музычных падарункаў. Музыкi, выходзьце!

 Аркестр" Полька"

Бульба. Дзякуй вам, мае даражэнькія, за вашы падарункі. Але настаў час частаваць гасцей маіх. Я прыгатавала розныя стравы, але вы самі, пэўна, ведаеце, што можна рабіць з бульбы.

Дзеці.

3 бульбы ў нас галушкі вараць.

Нашу бульбу усе хваляць.

3 бульбы клёцкі, з бульбы каша, смакаўная страва наша.

Не мінайце нашай хаты, прыязджайце вы да нас.

Пачастуем нашай бульбай, пачастуем, госці, вас.

Бульба. Дарагія госці, дарагія дзеці, запрашаю вас за святочны бульбяны стол.

(Выстава блюд з бульбы, прыгатаваных бацькамі і выхавацелямі. Можна лепшых адзначыць прызамі, зробленымі дзецьмі і выхавальнікамі.)


По теме: методические разработки, презентации и конспекты

Сценарий музыкального развлечения в старшей группе детского сада.

Музыкальное развлечение в старшей группе детского сада "Мама лучше всех на свете"...

Сценарий музыкального развлечения в старшей группе по правилам дорожного движения на тему: "По дороге в детский сад"

Сценарий  по ПДД на тему «По дороге в детский сад»Цель:  Закреплять знания детей о правилах дорожного движения.Задачи:- Учить детей различать дорожные знаки.- Воспитывать ум...

СЦЕНАРИЙ МУЗЫКАЛЬНОЙ СКАЗКИ «ДЮЙМОВОЧКА» Старшая группа

СЦЕНАРИЙ МУЗЫКАЛЬНОЙ СКАЗКИ«ДЮЙМОВОЧКА» Старшая  группа...

Сценарий музыкально-спортивного развлечения (старшая группа) "День Защитников Отечества"

quot;День Защитников Отечества"Гордиенко Н.С., музыкальный руководитель(г. Барнаул, Россия, структурное подразделениеМАОУ «СОШ №132» им. Н.М. Малахова«Детский сад №259»)...

Сценарий музыкального развлечения в старшей группе «Мама - милая моя!»

Сценарий  музыкального развлечения  в старшей группе «Мама - милая моя!»...