Прыказкі - залацінкі мудрасці
план-конспект урока (5 класс)

Ребковец Алина Евгеньевна

План-канспект урока беларускай літаратуры ў 5 класе

Скачать:

ВложениеРазмер
Microsoft Office document icon prykazki-_zalatsinki_mudrastsi.doc108 КБ

Предварительный просмотр:

Урок беларускай літаратуры ў 5 класе

Тэма: Прыказкі – залацінкі мудрасці

Мэта: аднавіць і паглыбіць папярэдне набытыя вучнямі веды пра народныя прыказкі, замацаваць веды пра іх тэматычную разнастайнасць і жанравыя асаблівасці (сцісласць, выразнасць, трапнасць, афарыстычнасць, пераносны сэнс, павучальны змест, мастацкую дасканаласдь); замацаваць навыкі падрыхтоўкі вусных выказванняў з выкарыстаннем прыказак, ствараць уласныя замалёўкі паводле прапанаванай прыказкі.

Форма урока: гульня.

Тып урока: урок абагульнення і сістэматызацыі ведаў.

Абсталяванне: слоўнікі прыказак, малюнкі з выявамі прылад працы (каса, калёсы, сані, сякера), надпісы на дошцы (пачатак і канец прыказкі), выстава кніг “Мудрасць жыцця”.

Падрыхтаваўчая праца: клас падзяляедца на дзве каманды.

Папярэдняе хатняе заданне для каманд: 1) падрыхтаваць 3 ілюстрацыі па прыказках; 2) падабраць як мага больш прыказак на наступныя тэмы: I каманда — на тэму Радзімы, II каманда — тэма праца.

Настаўнік. Добры дзень! Рада вітаць усіх вас! Давайце ўсміхнемся сённяшняму дню, адзін аднаму, возмемся за рукі і пажадаем, каб усё у нас атрымалася! А з дапамогай сігнальных картак, што ў вас ляжаць на партах, мы высветлім,  які ў вас настрой. Калі ён добры, выдатны, паказваем картку з выявай сонейка, калі ж вам сумна і нецікава, падымаце картку з хмаркаю.

(дзеці падымаюць карткі настрою)

 Сёння мы з вамі ладзім гульню «Залацінкі мудрасці». Зразумела, што яна прысвечана прыказкам. “Прыказкі і прымаўкі – мудрай мовы прывязкі” – таксама вядомае выслоўе.

Вы загадзя падзяліліся на дзве каманды. Таму слова камандам: назавіце капітана і скажыце, як ваша каманда называецца (прадстаўленне каманд: Каласок  і Васілёк).

Для таго каб гульня была справядлівым спаборніцтвам, нам неабходна выбраць журы. А гэта будуць нашы паважаныя госці. Конкурсы мы будзем ацэньваць па 5-ці бальнай сістэме.  

Чуецца стук у дзверы, уваходзіць дзед Абыдзісвет у беларускім адзенні, з торбай за спінай.

Дзед Абыдзісвет. Добры дзень, дзетачкі – дзяўчаткі-кветачкі, хлапцы-малайцы. Мяне завуць дзед Абыдзісвет. Я ўжо і не памятаю, колькі мне год, кожны дзень крочу па белым свеце, гляджу, як людзейкі жывуць, што ў свеце робіцца. За тое і празвалі мяне Абыдзісвет.

Настаўнік: Цяжка, мабыць, вам у такім узросце ды па свету хадзіць?

Дзед Абыдзісвет: Ад старасці няма лекаў.

Настаўнік: А як не заблудзіць, выбраць патрэбны шлях?

 Дзед Абыдзісвет:  Хто дарогі пытае, той не блудзіць. Язык да Кіева давядзе і да Варшавы дапытае. У дарожцы ўсякае здараецца: калі яна маці, а калі – мачаха.

А ў маёй торбачцы ёсць для вас падарунак. Можа, хто адгадае, што гэта такое?

Хоць сама яна нямая –

З чалавекам размаўляе. (Кніга)

Настаўнік: Што ж Дзед Абыдзісвет, прысядзь, адпачні з дарогі. А ў нас якраз тут гульня пачынаецца, таму вельмі дарэчы і твая дапамога, і твая жыццёвая мудрасць, і вопыт.

Мы пачынаем з праверкі хатняга задання.

I конкурс. «Хто больш?»

Неабходна назваць як мага больш прыказак на зададзеную тэму.

I камандзе — на тэму Радзімы, II камандзе — на тэму працы.

Называем па чарзе па адной прыказцы.

Конкурс ацэньваецца па 5-бальнай сістэме.

Дзед Абыдзісвет. Вось малайцы, дзеткі, парадавалі старога. А што гэта за прыгажосць такая? (разглядае малюнкі).

 II конкурс. «Мастакі»

Настаўнік: Каманды рыхтавалі ілюстрацыі паводле прыказак і прымавак. Вось яны тут у нас на дошцы (у розных слупках). Задача сапернікаў — правільна назваць прыказку і растлумачыць яе. Конкурс ацэньваецца па 5-бальнай сістэме.

ІІІ конкурс. «Дапішы прыказку»

Дзед Абыдзісвет: Прыдумаў  і я для вас заданне. Я вам дам толькі пачатак прыказак, а вы павінны дапісаць канец.

Камандам даюцца канверты з пачаткам прыказак. Задача вучняў — дапісаць канцоўку. Па 5-бальнай сістэме.

  1. Людзей слухай...
  2. Калі ўлез у дугу...
  3.  3 разумным павядзешся...
  4. Слоў мяшок...
  5.  Са свайго языка спусціш...
  6. Дзе гаспадар ходзіць…
  7. Як гукнеш...
  8. Не рабі ліхога...
  9. Хто бацьку і маці зневажае...
  10. Не той друг, хто мёдам мажа...

Адказы

Людзей слухай, а свой розум май.

 Не зведаўшы броду, не лезь у воду.

3 разумным павядзешся — розуму набярэшся, а з дурнем і свой страціш.

Слоў мяшок, а спраў на вяршок.

Са свайго языка спусціш — на чужым не зловіш.

Як гукнеш, так і адгукнедца.        

Не рабі ліхога і не бойся нікога.

Хто бацьку і маці зневажае, той дабра не мае.        

Не той друг, хто мёдам мажа, а той, хто праўду ў вочы кажа.

Слова журы для падвядзення вынікаў за 3 конкурса.

IV конкурс. «Інсцэніроўка»

Прадстаўнікі каманд выцягваюць па канверце з прыказкамі. Задача каманд — за дзве хвіліны праінсцэніраваць прыказку так, каб прадстаўнікі другой каманды змаглі яе назваць.  Ацэньваецца артыстызм, арыгінальнасць, гумар. (макс. - 5 балаў)

Прыказкі для інсцэніроўкі: 1) з кім павязешся, ад таго і набярэшся 2) дзе розумам не дайду, дык у кніжцы знайду; 

Музычная паўза.

Вучні выконваюць песню "Засіяла зорка"

V конкурс. «Назіральныя»

Настаўнік. За тры хвіліны падбярыце прыказкі, у якіх сустракаюцца наступныя прылады працы: каса, калёсы, сані, сякера (малюнкі на дошцы). За кожную прыказку - 1 бал.

Адказы

Найшла каса на камень.

Касі, каса, пакуль раса, раса далоў — касец  дамоў.

Рыхтуй калёсы зімой, а сані летам.

Не ў свае сані не садзіся.

Якія сані, такія і самі.

Якія сані, такі і гаспадар.

Удовіна і сякера не сячэ, і кабылка не вядзе.

VІ конкурс. «Конкурс капітанаў»

Капітанаў запрашаем да дошкі. Патрэбна стрэлкамі злучыць пачатак і канец кожнай з іх. Рабіць мы будзем па чарзе. І за кожны правільны адказ вы атрымліваеце 1 бал.

Як гукнеш………    …………а спраў на вяршок.

Згода будуе……………………..а той, хто дбае.

З вялікага грому………………..а нязгода руйнуе.

Слоў мяшок……………………..так і адгукнецца.

Не той багаты, хто мае………….. а дома лепш

Усюды добра……………………. малы дождж.

VI конкурс. «Магічныя лічбы»

Назваць як мага больш прыказак, у якіх сустракаюцца лічбы (каманды называюць прыказкі па чарзе). Перамагае каманда, якая назаве больш такіх прыказак, і атрымлівае столькі балаў, колькі прыказак назаве.

Прыклады прыказак

Адна галавешка і ў печы не тлее.

Адной рукой і вузла не завяжаш.

Адным калом плота не падапрэш.

Два мядзведзі ў адной бярлозе не зімуюць.

 Сем бед за раз — адзін адказ.

Сем разоў адмерай, адзін раз адрэж.

Настаўнік: У чым жа магія лічбаў? Можа, нам Дзед Абыдзісвет заможа паведаміць пра гэта?

Паведамленне пра лічбы

 Пра лічбу «сем»

Ліку «сем» надаваўся таямнічы сэнс. «Сем» - гэта чвэртка месяца, колькасць дзён у месяцы - сядміцы. У сузор'і Вялікай Мядзведзіцы знаходзіцца сем зорак. Семярычнасць свету выяўлялася ў сямі ўзростах чалавечага жыцця:

да 7 гадоў — маленства;

з 7 да 14 (7 памножыць на 2) — дзяцінства;

да 21 года (7 памножыць на 3) — юнацтва;

да 28 гадоў (7 памножыць на 4) — малады чалавек;

да 49 гадоў (7 памножыць на 7) — сталы мужчына;

да 63 гадоў (7 памножыць на 9) - пажылы мужчына.

 У казнах таксама лічба «сем» сустракаецца часам 7-галовы змей, 7-мільныя боты-скараходы, асілак, які адным махам семярых пабіў.

Сёння лік «сем» для нас не такі таямнічы, як для продкаў, але чалавек часам задумваецца, чаму сем колераў вясёлкі, сем нот.

Лічба «тры»

Лічба тры шырока выкарыстоўваецца ў творах вуснай народнай творчасці: тры сыны ў казках, трохгаловы змей,  ішоў Іван тры дні І тры ночы, тры полі павінен перайсці.        

Надавалі лічбе і магічны сэнс: тры чалавекі  - бацька, маці і дзіця — складаюць аснову жыцця.

Дарэчы, па ўзоры лічэбнікаў «адзін» і «адна», «два" і «дзве» раней існавалі формы мужчынскага і жаночага роду для лічэбніка «тры»: «трье» для абазначэння формы мужчынскага роду і «трі» - для формы жаночага роду.

VI конкурс. «Вясёлы апавядальнік»

За 5 хвілін скласці невялікае апавяданне

 ці казку па любой беларускай прыказцы. (напрыклад: людзей слухай, а свой розум май. Лепей горкая праўда, чым салодкая мана. (слова давай, дык яго і трымай). Найбольш удалае апавяданне ацэньваецца ў 5 балаў, а 4 балы – другой камандзе.

Слова журы для падвядзення вынікаў апошніх двух конкурсаў.

Настаўнік.А цяпер мы з вамі будзем перакладчыкамі.

Беларускія прыказкі

Рускія прыказкі

Калі ўлез у дугу, не кажы: не магу.

Взялся за гуж — не говори, что не дюж.

У ціхім балоце чэрці ра-стуць.

В тихом омуте черти водятся.

Цікаўнай Амілі нос пры- шчамілі.

Любопытной Варваре нос оторвали.

Не будзь ласы на чужыя каўбасы.

На чужой каравай рот не разевай.

Чалавек без сяброў, што печ без дроў.

Не имей сто рублей, а имей сто друзей.

Скончыў работу — гуляй у ахвоту.

Сделал дело — гуляй смело.

Дзе шчырая праца — там густа, а дзе лянота — там пуста.

Труд кормит, а лень портит.

VII конкурс. «Падбяры пару»

Вучням у канверце раздаюцца прыказкі на беларускай мове. Задача каманд - падабрадь адпаведныя па сэнсу прыказкі на рускай мове. За кожную падабраную прыказку – 1 бал.

VIII конкурс. «Паліглоты»

Настаўнік. Я буду зачытваць вам пераклад прыказак з іншых моў, ваша задача — падабраць беларускую прыказку, адпаведна блізкую па сэнсу. Адказвае тая каманда, прадстаўнікі якой першымі падымуць руку.

1 правільны адказ – 1 бал.

  1. французы кажуць, што жаўранкі не падаюць у рот смажанымі. Англічане гавораць: хто хоча з’есці плод, павінен залезці на дрэва. У Расіі два варыянты гэтай прыказкі: смажаныя куры ў рот не ляцяць. І без працы не выцягнеш і рыбку з сажалкі. Што ў такой жа сітуацыі скажа беларус? (Каб рыбу есці, трэба ў ваду лезці; па дарозе ідучы, грыбоў не набярэш; без працы няма чаго хлеба шукаць.)
  2. Французы сцвярджаюць, што няма нічога лепшага за сваю хату. Англічанін скажа: хата ёсць хата, няхай і не самая ўтульная. А як гавораць беларусы? (Дарагая тая хатка, дзе радзіла мяне матка; родная зямелька — як зморанаму пасцелька.)
  3. Пра такога чалавека французы кажуць, што ён нарадзіўся пад добрай зоркай, англічане сцвярджаюць, што ён нарадзіўся ў капелюшы. А як скажа беларус пра шчаслівага чалавека? (Нарадзіўся ў кашулі.)
  4. Немцы ў пэўнай сітуацыі скажуць: яйка хоча быць разумнейшае за курыцу. Французы выкажуцца: старых малпаў не вучаць крыўляцца. А як гэта прыказка гучаць па-беларуску? (Яйка курыцу не вучыць.)
  1. У французаў ёсць прыказка: пустыя бочкі больш за ўсіх грукаюць. У англічан яна гучыць так: пусты посуд гучна грыміць. У немцаў гэта ж прыказка нагадвае беларускую: пустыя каласы стаяць прама. Як гучыць беларуская прыказка? (Пустыя каласы высока трымаюцца.)
  2. Французы сцвярджаюць: трэба дзесяць разоў павярнуць язык у роце, перш чым сказаць. Англічане вучаць: падумай двойчы, перш чым адрэзаць. Немцы дадаюць: лепш адмераць два разы, чым адзін раз забыцца. Як раяць зрабіць беларусы? (Сем разоў адмерай, адзін раз адрэж.)

Слова журы для падвядзення вынікаў апошніх двух конкурсаў.

Настаўнік. Вось і падыходзіць да заканчэння наша гульня.

 - Што новага і цікавага вы даведаліся з сённяшняй гульні?

  • Растлумачце, калі ласка, чаму ўрок мае назву «Залацінкі мудрасці»? (Адказы вучняў). 

  1. ІХ.  Настаўнік: перад вамі астраўкі пачуццяў. У кожнага з вас ёсць караблік, які дапаможа вам апынуцца на адным з гэтых астравоў. Калі ласка, па чарзе размясціце свой караблік на тым востраве,  які адпавядае вашым пачуццям.

Х. Дамашняе заданне

С. 64-68. Перачытаць прыказкі, згрупаваць іх па тэмах (пыт. 2), запомніць як мага больш выслоўяў, каб пры нагодзе актыўна імі карыстацца.

Дадатак

1.   Па двух апорных словах узнавіць поўны тэкст прыказкі  (прымаўкі).

Што ... — ... пажнеш.

Адклад ... — ... лад.

Радзіма ... — ... мачаха.

Рыхтуй летам ..., ... калёсы.

Век ... — ... вучыся.

Умеў памыліцца, ... паправіцца.

2.  Гульня  “Падбяры прыказку”.

А) Сказала Вольга штосьці па сакрэту сваёй сяброўцы. Тая не вытрымала і паведаміла сваёй суседцы па парце, якая ў сваю чаргу падзялілася яшчэ з некім. Хутка пра гэта ведалі ўсе. (Па сакрэту ўсяму свету).

Б) Папрасілі бацькі всаю дачку пасядзець з малодшым братам. Дзяўчынка запрасіла да сябе сябровак. Яны разыграліся і забыліся на дзіця. (У сямі нянек – дзіця без носа).

В) Коля глядзеў, як дзеці каталіся з высокай гары. Яму таксама захацелася. Але ён бачыў, як цяжка сябры падымаліся ўгору, затое як радасна зляталі ўніз. (Любіш катацца, любі і саначкі вазіць).

3. Падбярыце да літаратурнага твора найбольш прыдатныя выслоўі:

Моцна хлопчык занудзіўся                 1. Ой,дзеці, дзеці,куды вас падзеці?

Па сям’і,па маме,                               2. Не чапай ліха, няхай сядзіць ціха.

Як бы свет тут зачыніўся                3. Ад рук адбіўся.

Ў гэтай нуднай яме.                        

Усё тут дзіка, нецікава,                    

Бы ў яловым лесе,                              4. Чужая старана—цёмны лес.

Кожны вугал неласкава                    

Глянуў на Алеся.                              5. Якое дрэва, такі клін,які бацька,такі сын.

Усё не так,як там,дома:                6. Кожнаму свой куток мілы.

Лавы, печ старая,

Кожна рэч тут не знаёма

І яму чужая…

                  Колас “Першы заработак”

Наступнае заданне: З дадзенных слоў трэба скласці прыказку

Корміцца, горбіцца, 100, а, адзін.

Адзін горбіцца, а 100 корміцца. – Один с сошкой, а семеро с ложкой.

карэнне, насенне, якое, і, такое.

Якое карэнне, такое і насенне.- Яблочко от яблони не далеко падает.

мядок, лядок, языку, на, сэрцы, а, на.

На языку мядок, а на сэрцы лядок. – На языке мед, а на сердце лёд.

Вынікі гэтага задання.