Максім Танк. Шчасце
план-конспект урока (8 класс)

Ребковец Алина Евгеньевна

План-канспект урока беларускай літаратуры ў 8 класе. Тып урока: урок засваення новых ведаў з элементамі тэхналогіі “Развіццё крытычнага мыслення праз чытанне і пісьмо”.

Скачать:

ВложениеРазмер
Microsoft Office document icon _maksim_tank_shchastse.doc57.5 КБ

Предварительный просмотр:

Урок беларускай літаратуры ў 8 класе

Тэма: Што такое шчасце? (па вершах Максіма Танка “Шчасце” і Сяргея Грахоўскага “Чалавеку патрэбна не слава”)

Мэты: раскрыць сэнс паэтычных вобразаў, з якіх Максім Танк складае чалавечае шчасце. Параўнаць сваё ўяўленне пра шчасце з уяўленнем паэта, з выказваннямі пра сэнс чалавечага жыцця філосафаў і паэтаў. Развіваць уменне параўноўваць аднатэмныя вершы розных паэтаў, даць паняцце пра філасофскую лірыку.

Тып урока: урок засваення новых ведаў з элементамі тэхналогіі “Развіццё крытычнага мыслення праз чытанне і пісьмо”.

Логіка ўрока: матывацыя → актуалізацыя суб’ектнага вопыту вучняў → арганізацыя ўспрымання → арганізацыя асмыслення → праверка разумення → арганізацыя першаснага замацавання → рэфлексія.

Абсталяванне: Камп’ютар, запіс кампазіцыі беларускага гітарыста “Дзідзюлі” “Поезд у Барселону”, Біблія ў перакладзе для дзяцей, карткі з заданнямі для груп, карткі з верлібрамі.

Запісы на дошцы:  Дзе праўда, там і шчасце. (Прыказка)

Гэта ўпэўненасць у тым, што вас любяць, любяць дзеля вас саміх. (В.Гюго)

ХОД  урока

  1. Арганізацыйны этап.
  2. Уступнае слова настаўніка. Пастаноўка тэмы і мэты ўрока.

Гучыдь мелодыя «Поезд у Барселону» (выканаўца В. Дзідзюля), якая стварае пэўную атмасферу ў класе.

  • Скажыце, якое самае частае і добрае пажаданне, з якім чалавек звяртаецца да чалавека?
  • Так, гэта пажаданне шчасця.
  • Ці задумваліся вы, што такое шчасце?

Сёння на ўроку кожны з вас пастараецца адказаць на пытанне: Што такое шчасце? І для чаго жыве чалавек на свеце?  І дапамогуць нам у гэтым верш М.Танка “Шчасце”,  таксама верш Сяргея Грахоўскага “Чалавеку патрэбна не слава”.

        

2.         Уступная гутарка з класам.

А) Заданне вучням: запішыце ў сшытках асацыятыўны рад да паняцця «шчасце».

Вось напрыклад, для мяне гэта  радасцъ, удача, каханне, маці, бацька, дзеці, сябры, праца...

Вучні агучваюць запісанае (любоў, усмешкі, дабрыня, шчырасць, дапамога, павага, сям’я...), дапаўняюць свае рады тымі словамі-паняццямі, якія ім спадабаліся з прапанава- ных аднакласнікамі.

3 усіх запісаных слоў прапануецца выбраць і падкрэсліць самае значнае, на думку кожнага, слова, агучыць гэта слова.

Настаўнік агучвае свой выбар: сям’я.

Б)  Знаёмства з матэрыяламі інтэрв’ю.

Група вучняў вашага класа ўзяла  інтэрв’ю ў сваіх сяброў, настаўнікаў, бацькоў і проста знаёмых. Што думаюць гэтыя людзі па нашай праблеме, якая цікавіць многіх ужо даўно. Было прапанавана толькі адно пытанне: як вы разумееце, што такое шчасце?

           ІІІ. Аналіз верша М. Танка “Шчасце”. 

А) Чытанне верша М.Танка «Шчасце» настаўнікам.

  Б) Складанне кластэра па вершы. Настаўнік піша на дошцы, вучні ў сшытак.

                                          З солі                                 З хлеба

                            З песні                    шчасце              З дарожнага  пылу              

                                     З дружбы                           З поту  

                                                 

                                                   З роднага небасхілу  

ІІІ. Асэнваванне прачытанага (праца ў групах). Аналіз  верша М. Танка “Шчасце” (праца ў групах – 4 групы)

- Давайце паспрабуем растлумачыць паэтычныя вобразы, выкарыстаныя ў вершы.

І група – хлеб і соль (сімвал жыцця і дабрабыту)

ІІ група – дарожны пыл (рух, пошук, незаспакоенасць чалавека) і родны небасхіл (Радзіма, жыццёвая аснова)

ІІІ група        песня (тое, што робіць жыццё прыгожым і вясёлым) і  пот (сумленная і руплівая праца)

ІY група – дружба (тое, што дапамагае нам быць моцнымі і ўпэўненымі).

                + Чаму пасля апошняга вобраза паэт паставіў шматкроп’е?

(Таму што гэта не ўсё, з чаго складаецца шчасце).

Індывідуальнае заданне .

Перад табой  “Нагорная пропаведзь”, у якой  Ісус дае сваім вучням і народу запаветы пра шчасце (рус. заповеди блаженства) якія з гэтых запаветаў больш сугучныя з вершам Максіма Танка “Шчасце”.

Запаведзі шчасця

Аднойчы Ісус узышоў на гару, сеў там і, калі вакол яго сабраліся вучні і народ, ён пачаў навучаць іх запаведзям шчасця.

«Шчасныя  ўбогія духам, бо яны маюць Нябеснае Царства».

«Шчасныя тыя, што плачуць, бо Яны суцешацца».

«Шчасныя пакорныя, бо яны зямлю ўспадчыняць».

«Шчасныя галодныя і прагныя праўды, бо наталяцца».

«Шчасныя літасцівыя, бо яны памілаваны будуць».

«Шчасныя чыстыя сэрцам, бо яны ўбачаць Бога».

«Шчасныя міратворцы, бо яны сынамі Божымі назавуцца».

«Шчасныя тыя, каго за праўду выгналі, бо іх ёсць Царства Нябеснае».

«Шчасныя вы, калі будуць вас абражаць і гнаць і ўсякай няпраўдай і словам ліхім зневажаць за Мяне. Радуйцеся і весяліцеся, бо вялікая вам узнагарода на небе, так гналі прарокаў, якія былі перад вамі».

Прыкладны адказ: “Нагорная пропаведзь – кодэкс чалавека, які жадае быць шчаслівым. Там вельмі простыя правілы. Амаль усе радкі верша М. Танка пераклікаюцца з тымі, што запісаны ў Бібліі. Шчасце не можа вымярацца матэрыяльным, чалавек не можа быць шчаслівым без чалавечых каштоўнасцей.

Выступленне груп, выказванне па інд. заданні.

Настаўнік: У Танкавым  разуменні шчасце – гэта гарманічнае спалучэнне зямнога і духоўнага пачаткаў. На думку паэта, чалавек не можа быць шчаслівы без свайго роднага краю, радасці бачыць блакітны небасхіл, не можа быць шчаслівы без верных сяброў, працы, імкнення да пошукаў.

ІV. Аналіз  верша С.Грахоўскага “Чалавеку патрэбна не слава..”. 

Гучыць верш на памяць.

- Якія вобразы-сімвалы выкарыстоўвае паэт у вершы “Чалавеку патрэбна не слава”

Дапоўніць кластар! (размытая сцежка, стромкая вяршыня)

Размытая дажджамі сцежка – сімвал жыццёвага шляху чалавека.

Стромкая вяршыня – сімвал жыццёвай мэты, да якой імкнецца чалавек.

Вучні робяць высновы, што нялёгкі жыццёвы шлях чалавека паэт перадае праз вобраз размытай сцежкі, якая вядзе да стромкай вяршыні – мэты. Адолець гэты шлях дапамогуць людская ўвага і ласка, сардэчнае слова і добрая казка, усмешка і клапатлівыя сябры.  Гэта і ёсць, на думку паэта, састаўныя чалавечага шчасця.

Філасофская ідэя верша ў апошніх радках твора:

І каб сам быў заўсёды шчаслівы,

Калі шчасце прыносіш другому.

V. Параўнанне вершаў.

Вучні робяць высновы, што абодва творы падкрэсліваюць значэнне дружбы, дабраты, чалавечнасці, агульнай радасці, без якіх немагчыма асабістае чалавечае шчасце. Гэта два вершы – маналогі-роздумы адносяцца да філасофскай лірыкі, таму што ў іх раскрываецца сэнс паняцця: што такое шчасце.

VІ. Творчая праца. Верлібры (свабодныя верш)  М.Танка

  • Дапішыце верлібр “Каб зрабіць першы крок” М. Танка адным словам. Спачатку прачытаць!

(Адказ: Каб не знаць адзіноцтва –

           Радзіма.)

  • Дапішыце радок у верлібры “Ты яшчэ толькі намёк на чалавека…” М. Танка. Спачатку прачытаць!

(Адказ: І толькі тады становішся чалавекам,

    Калі ўсе могуць спадзявацца на цябе.)

Калі застанецца час:

Ролевая гульня па групах. 

Выведзіце формулу шчаслівага чалавека...

вучня                  сына,                           шчаслівых            шчаслівай

        дачкі                            бацькоў              сям’і.

VІІ. Інфармацыя аб дамашнім заданні.

Творчае заданне: напішыце сачыненне – мініяцюру на тэму “Я буду шчаслівы тады, калі ...”.

  1. Падвядзенне вынікаў урока. АДЗНАКІ!
  2. Рэфлексія.

Перад вамі тры шляхі, тры жыццёвыя лёсы. На кожным з іх – сваё шчасце.

Па першай дарозе ідзе той, хто лічыць за шчасце любоў да сябе, славу, багацце, уладу.

Па другой крочыць той, хто ўвогуле не верыць у шчасце, лічыць яго выдумкай.

Трэцюю дарогу выбіраюць тыя, хто пад шчасцем разумее служэнне людзям і радзіме, магчымасць мець добрую сям’ю, верных сяброў, каханне, здароўе.

Якую дарогу выбраць -  няхай вырашыць кожны з вас і асвеліць яе маленькім агеньчыкам шчасця. (прымацоўваюць сцікеры).

Хочацца верыць, што ў душы кожнага з вас гарыць агеньчык дабрыні і спагады, агеньчык шчасця, які і надалей буде саграваць вас і тых, хто з вамі побач.


По теме: методические разработки, презентации и конспекты

схема для моделирования из бумаги танк Т-34

Схема с размерами для построения чертежа модели танка Т-34 из бумаги....

А давайте рисовать... Танк.

2015 год русской литературы и истории. Поэтому эта разработка очень актуальна в современное время. Она содержит поэтапное  построение композиции к Дню Победы. Научит любого желающего рисовать тан...

мастер-класс"Танк"

Данный мастер-класс предназначен для детей младших и старших классов, педагогов, родителей и творческих людей. Этот подарок подходит для мужского праздника (23 февраля, 9 мая), им можно украсить подар...

Презентация "Максим Горький "На дне" и литературный комментарий к пьесе Максим Горького "На дне"

Презентация "Максим Горький "На дне" и литературный комментарий к пьесе Максим Горького "На дне" помогут при подготовке  урока по литературе в старших к...

Поделка из подручных материалов. Танк

Поделка из подручных материалов. Танк...

танк Т-34

Этот танк – самый узнаваемый символ Великой отечественной. Лучший в своем классе танк Второй мировой. Один из самый массовых танков в мире...